Пошук

Авіякатастрофа ў Танзаніі Авіякатастрофа ў Танзаніі 

Спачуванні Святога Айца пасля авіякатастрофы ў Танзаніі

Самалёт прыватнай кампаніі Precision Air разбіўся бліз горада Букоба на паўночным захадзе Танзаніі. У адмысловай тэлеграме гучаць спачуванні Святога Айца ахвярам і абяцанне яго духоўнай блізасці.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У Танзаніі аб'яўлена жалоба ў сувязі з гібеллю 19 чалавек у выніку крушэння самалёта, якое адбылося 7 лістапада 2022 года на буйнейшым у Афрыцы возеры Вікторыя. У Апостальскую нунцыятуру афрыканскай краіны была адпраўлена тэлеграма, якую ад імя Папы падпісаў Дзяржсакратар П'етра Паралін. У ёй гаворыцца аб тым, што Святы Айцец “дасылае свае спачуванні і просіць запэўніць у духоўнай блізкасці да ўсіх пацярпелых у гэтай трагедыі”.

Папа “моліцца аб вечным спачыне для памерлых, вылячэнні параненых і сіле для тых, хто ўдзельнічаў у выратавальнай аперацыі”. Ён просіць Усемагутнага Бога аб суцяшэнні і супакоі для ўсіх.

Самалёт Atr 42-500 мясцовай прыватнай кампаніі Precision Air вылецеў з Дар-эс-Салама і разбіўся бліз Букоба на паўночным захадзе Танзаніі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, ён “урэзаўся ў ваду прыкладна ў 100 метрах ад аэрапорта”. З 43 чалавек прысутных на борце, з якіх 39 пасажыраў, два пілоты і два члена экіпажа, былі выратаваны 24.
 

08 лістапада 2022, 10:24