Пошук

Супрацоўнікі на месцы смерці Буркхарда Шэфлера Супрацоўнікі на месцы смерці Буркхарда Шэфлера 

Пантыфік засмучаны смерцю бяздомнага ля плошчы святога Пятра

Папа смуткуе ў сувязі са смерцю 61-гадовага Буркхарда Шэфлера, бяздомнага, якому дапамагала ватыканская Дыкастэрыя па міласэрным служэнні. Ён памёр 25 лістапада 2022 года ля каланады святога Пятра.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Папа Францішак з болем даведаўся пра смерць Буркхарда Шэфлера мінулай ноччу ля каланады святога Пятра. Буркхард нарадзіўся ў 1961 годзе ў Германіі і жыў на вуліцы ў Рыме”, - паведаміў Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, дадаючы, што стан бяздомнага, ужо пазначаны жыццём на вуліцы, пагоршыўся ў сувязі з халодным і дажджлівым надвор’ем.

У сваёй малітве Папа ўзгадвае Буркхарда і “ўсіх тых, хто вымушаны жыць без даху над галавой у Рыме і ва ўсім свеце”, і запрашае вернікаў далучыцца да яго малітвы, - заўважыў прадстаўнік Святога Пасаду. Ён адзначыў, што Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі, які знаходзіўся ў той дзець у пілігрымцы ў Асізі, даручыў Буркхарда заступніцтву святога Францішка.

26 лістапада 2022, 11:14