Пошук

Францішак падчас пасадкі ў самалёт Францішак падчас пасадкі ў самалёт 

Перад ад'ездам у Бахрэйн Папа сустрэўся з украінскімі бежанцамі

3 лістапада 2022 года перад тым, як адправіцца ў аэрапорт, каб здзейсніць апостальскае падарожжа ў Бахрэйн, Францішак сустрэўся ў Доме святой Марты з трыма сем'ямі бежанцаў з Украіны.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, сярод прысутных на сустрэчы была жонка праваслаўнага святара з двума дзецьмі ва ўзросце 18 і 14 гадоў, якія паходзяць з Крапіўніцкага ў 150 км ад Мікалаева. Муж і дарослы сын жанчыны засталіся ва Украіне. Акрамя таго са Святым Айцом сустрэліся 30-гадовая маці з двума дочкамі ва ўзросце 4 і 7 гадоў, якія прыехалі з Запарожжа, а таксама 53-гадовая жанчына з 13-гадовым сынам з інваліднасцю і яе 73-гадовая маці з Кіева.

Гэта не першая сустрэча Пантыфіка з украінцамі, якія ратуюцца ў Італіі ад вайны. 2 красавіка 2022 года перад ад’ездам на Мальту ён ужо сустракаўся з сем’ямі ўкраінскіх бежанцаў.

Практычна ў кожным публічным выступленні Святы Айцец заклікае да таго, каб змоўкла зброя і настаў мір ва Украіне.

 

 

03 лістапада 2022, 10:46