Пошук

Францішак с Серджа Матарэлай Францішак с Серджа Матарэлай 

Візіт Папы ў Бахрэйн: пажаданне міру ў тэлеграмах палітыкам

Францішак жадае міру і дабрабыту ў грамадстве. Аб гэтым ён заявіў у адмысловых тэлеграмах, дасланых палітычным лідарам краін, якія пралятае яго самалёт на шляху ў Бахрэйн.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пралятаючы 3 лістапада 2022 года над Італіяй, Папа накіраваў прэзідэнту Серджа Матарэле віншавальную тэлеграму: “Пакідаючы Рым і адпраўляючыся ў Каралеўства Бахрэйн як пілігрым міру і братэрства, каб засведчыць важнасць сустрэчы паміж цывілізацыямі, рэлігіямі і культурамі, я з задавальненнем звяртаюся да Вас, спадар Прэзідэнт, з маім паважлівым прывітаннем, якое я суправаджаю гарачымі пажаданнямі духоўнага, грамадскага і сацыяльнага дабрабыту дарагому італьянскаму народу, якому я з задавальненнем дасылаю сваё благаслаўленне”.

Як звычайна, у асобных тэлеграмах Пантыфік запэўніў у сваёй малітве народы Грэцыі, Кіпра, Егіпта, Іарданіі і Саудаўскай Аравіі, падтрымаўшы традыцыю, закладзеную папярэднікамі. Ён пажадаў кіраўніцтву і народам гэтых краін дабрабыту, міру, братэрства, згоды і радасці.

03 лістапада 2022, 11:48