Пантыфік: дапамажыце пакласці канец канфліктам
Марыя Валодзіна – Vatican News
Папа звярнуўся да ўсіх тых, хто “нясе пасланне дабра не толькі вуснамі, але і ўсёй сваёй істотай, сэрцам, рукамі, ствараючы атмасферу любові”. Ён заахвоціў іх “працягваць у тым жа духу”, бо “мір – гэта не праблема, мір – гэта лад жыцця.”
На думку Святога Айца, трэба будаваць мір ва ўсіх сферах асабістага і грамадскага жыцця, адчуваць тэрміновую неабходнасць супрацоўніцтва ў цяперашняй сітуацыі, адзначанай вайной, але таксама і, перш за ўсё, пачынаць з нашага асабістага паўсядзённага асяроддзя: “Дапамажыце пакласці канец канфліктам, каб мог наступіць мір. Мір ва ўсім свеце ў гэты сумны час, але таксама і самы маленькі мір, мір у маленькіх гарадах, мір у маленькіх сем'ях”. Пантыфік заклікаў пасланнікаў міру “працягваць узбурацца, таму што гэта тое, што нам патрэбна сёння”.
Пасланнікі міру (Mensajeros de la Paz) – арганізацыя, заснаваная ў 1962 годзе, прыярытэтам якой з'яўляецца спрыянне чалавечаму і сацыяльнаму развіццю найбольш абяздоленых людзей з улікам розных сацыяльных рэалій, як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях. Арганізацыя дзейнічае ў 75 краінах свету.