Пантыфік заклікаў працягваць шлях юдэйска-хрысціянскага дыялогу
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа падзякаваў сваім гасцям за дапамагу яўрэям і хрысціянам ва “ўзаемным пазнанні, разуменні, павазе і сяброўстве”, “ва ўсведамленні сябе як братоў, дзяцей аднаго Айца”.
“Але праца не завершана, і я заклікаю вас працягваць гэты шлях дыялогу, братэрства і агульных ініцыятыў. Таму што гэта цудоўная праца, якая заключаецца ў стварэнні сувязей, далікатная, яе заўсёды трэба падхопліваць і кансалідаваць, асабліва ў нашы часы варожасці, калі расце стаўленне закрытасці і непрыняцця іншага, у тым ліку трывожная з’ява антысемітызму, асабліва ў Еўропе, а таксама насілле супраць хрысціян”, - адзначыў Пантыфік.
Ён запэўніў яўрэйскіх і хрысціянскіх паплечнікаў у малітве за эфектыўную рэалізацыю іх памкненняў.