Пошук

Папа благаславіў Bambinelli і заклікаў маліцца за дзяцей Украіны

11 снежня 2022 года, пасля малітвы Анёл Панскі, Францішак благаславіў фігуркі Дзіцятка Езуса, якія прынеслі с сабой на плошчу святога Пятра рымскія дзеці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Bambinelli, так называюць іх італьянцы, будуць змешчаны ў хатніх яслях у вігілію Божага Нараджэння.

Святы Айцец заклікаў італьянскіх дзяцей і моладзь прасіць Бога аб міры ва Украіне. “Запрашаю вас маліцца перад яслямі, каб Божае Нараджэнне прынесла прамень супакою дзецям ва ўсім свеце, асабліва тым, каму даводзіцца перажываць жудасныя і змрочныя дні вайны, вайны ва Украіне, якая знішчае так шмат чалавечых жыццяў і столькіх дзяцей”, - звярнуўся Папа.

Традыцыю благаслаўлення фігурак Дзіцятка Езуса, распачатую святым Паўлам VI, ужо шмат гадоў падтрымлівае Цэнтр рымскіх араторыяў. Перад сустрэчай на плошчы святога Пятра, дзеці, моладзь, бацькі і выхавальнікі прымаюць удзел у святой Імшы. Сёлета яе цэлебраваў архіпрэзбітэр ватыканскай базылікі, кардынал Маўра Гамбэці.
 

11 снежня 2022, 12:44