Пошук

Украінскія вернікі падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра. 26 снежня 2022 года Украінскія вернікі падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра. 26 снежня 2022 года 

Папа падзякаваў за шматлікія віншаванні і зноў заклікаў да міру

Мы просім аб міры для змучанага народа Украіны, - заклікаў Папа пасля малітвы Анёл Панскі, якую правёў 26 снежня 2022 года ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“У духоўнай атмасферы радасці і спакою Божага Нараджэння” Францішак “з любоўю” прывітаў вернікаў, якія прысутнічалі на плошчы святога Пятра ў Рыме, а таксама тых, хто сачыў за трансляцыяй у Інтэрнэце.

Пантыфік у чарговы раз аднавіў сваё пажаданне міру, “міру ў сем'ях, міру ў парафіях і манаскіх супольнасцях, міру ў рухах і аб'яднаннях, міру для тых, хто пакутуе ад вайны, міру для дарагой і змучанай Украіны”.

“Тут столькі ўкраінскіх сцягоў! Мы просім аб міры для гэтага змучанага народа!” – сказаў Папа, заўважыўшы на плошчы ўкраінскіх вернікаў.

Акрамя таго, Францішак шчыра падзякаваў тым, хто павіншаваў яго са святам Божага Нараджэння: “На гэтым тыдні я атрымаў шмат пажаданняў з розных куткоў свету. Не маючы магчымасці адказаць кожнаму, я выказваю сваю падзяку ўсім, асабліва за дар малітвы”.

26 снежня 2022, 12:58