Пошук

Кардынал Севярына Палета Кардынал Севярына Палета 

Пантыфік з удзячнасцю ўспамінае спачылага кардынала Палета

Папа запэўніў у блізкасці ўсіх, хто аплаквае смерць кардынала Севярына Палета, арцыбіскупа-эмерыта Турынскага, які адышоў у вечнасць 17 снежня 2022 года ў 89-гадовым узросце.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У спачувальнай тэлеграме Францішак назваў спачылага італьянскага іерарха “братам, які правёў жыццё як пастыр Божага Народа”. Папа заўважыў, што як пробашч у мястэчку Казале, Севярына Палета з увагай ставіўся да праблем свецкіх вернікаў і свету працы. Потым як біскуп Фасана, прысвяціў сябе клопату пра сем’і і моладзь, прасоўванню катэхізацыі; затым, як біскуп Асці – спрыяў дыяцэзіяльным місіям, паставіў свае кіраўнічыя здольнасці на службу рэарганізацыі Касцёла на гэтай тэрыторыі.

Нарэшце, стаўшы пастырам Турынскай архідыяцэзіі, пажадаў цалкам прысвяціць сябе ёй, натхнёны жаданнем быць побач са святарамі і даць імпульс евангелізацыі таксама праз значныя публічныя мерапрыемствы. “Успамінаючы служэнне гэтага вернага слугі, які са справядлівасцю і адданасцю ахвяраваў сваё жыццё Пану і Касцёлу, я даручаю яго душу Езусу, Добраму Пастыру”, - напісаў Папа.

Кардынал Севярына Палета нарадзіўся 18 сакавіка 1933 года ў італьянскім горадзе Сальгареда на вобласці Венецыя. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1957 годзе. У 1980 годзе стаў біскупам Фасана, а ў 1989 годзе – біскупам Асці. Праз дзесяць гадоў – у 1999 годзе – святы Ян Павел ІІ прызнаўчы іерарха арцыбіскупам-мітрапалітам Турынскім. Гэту пасаду ён займаў да 2010 года. Кардынальскую годнасць атрымаў у 2001 годзе.

Пасля смерці кардынала Палеты Калегія кардыналаў складаецца з 224-х іерархаў, з якіх 126 – выбаршчыкі і 98 – без права голасу на канклаве.
 

19 снежня 2022, 11:51