Святы Айцец: даручым сем’і апецы Багародзіцы
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Святы Айцец заклікаў скарыстацца нагодай, каб успомніць пра карані горада і архідыяцэзіі, моцна злучаныя з Маці Божай. Нагадваючы, што 3 мая 2023 года споўніцца 250 гадоў з таго дня як у Расарыа прыбыла цудатворная фігурка Найсвяцейшай Панны, Папа звярнуў увагу на драму насілля і адсутнасць бяспекі, звязаныя з дзейнасцю гандляроў наркотыкамі, ад якіх пакутуе мясцовае насельніцтва. Ён нагадаў, што на працягу 2022 года там загінулі каля 240 чалавек, сярод якіх дзеці, дарослыя і пажылыя людзі.
“Мы хочам аддаць пад апеку Марыі сем’і, асабліва тыя, якія пакутуюць ад беднасці, нястачы і беспрацоўя. Мы таксама хочам аддаць пад апеку Маці Божай пакліканні, працуючы на карысць росту пакліканняў: пакліканняў да сужэнства, да кансэкраванага жыцця, да святарства”, - сказаў Францішак.
Пантыфік заахвоціў мясцовых жыхароў наведаць марыйны санктуарый архідыяцэзіі Расарыё, каб спазнаць “любоў Маці, блізкасць Хрыста і міласэрнасць Айца, праз сакрамэнт паяднання і праз адпусты, якія дае нам Касцёл”. “Гэта – марыйны год, у які Касцёл звяртаецца да кожнага з адкрытым сэрцам; ён выходзіць на сустрэчу з місіянерскім сэрцам, з місіянерскім абліччам”, - заключыў Папа.