Пошук

Папа: маліцца за парафіі, каб былі месцамі веры і братэрства

Маліцца за парафіі заклікаў Святы Айцец на працягу лютага. Ён абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю ў відэароліку, які быў абнародаваны 30 студзеня 2023 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Часам я думаю, што на дзвярах парафій варта вешаць таблічку з надпісам: “Уваход вольны”. Парафіі павінны быць супольнасцямі блізкасці, без бюракратыі, арыентаванымі на людзей, месцамі, дзе можна атрымаць дар сакрамэнтаў. Яны павінны зноў стаць школамі служэння і шчодрасці. Іх дзверы павінны быць заўсёды расчынены для адрынутых. І для тых, хто ўжо прыняты. Для ўсіх”, - сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што “парафіі – гэта не клуб для нямногіх, які гарантуе пэўную сацыяльную прыналежнасць”. Ён заклікаў быць мужнымі і ўсім разам “пераасэнсаваць лад жыцця нашых парафіяльных супольнасцяў”. “Памолімся, каб парафіі, ставячы ў цэнтр чалавечую і касцёльную камунію, усё больш і больш станавіліся супольнасцямі веры, братэрства і гасціннасці для людзей у нястачы”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Пантыфік.
 

30 студзеня 2023, 16:08