Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem - Confitebor - Sinfonia Dante
Расклад Падкасты
Папа Францішак Папа Францішак 

Францішак: нам патрэбныя моцныя гісторыі і вобразы

У час крызісу неабходныя моцныя гісторыі і вобразы, створаныя пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі, здольнымі крычаць на ўвесь свет пра евангельскае пасланне, - напісаў Папа.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Пантыфік напісаў прадмову да кнігі Боскі сюжэт (Una trama divina), якая пабачыла свет 14 студзеня 2023 года. Аўтар кнігі – ксёндз Антоніа Спадара, езуіт, галоўны рэдактар часопіса La Civiltà Cattolica.

“Не бывае гісторый без сюжэту. Бог увайшоў у сюжэт чалавечых падзей з гісторыяй, якую можна расказваць: Езус расчульваецца, набліжаецца, дакранаецца да болю і смерці і ператварае іх у жыццё”, - гаворыцца ў прадмове да кнігі.

“Як казаць пра Езуса? Якую мову выкарыстоўваць? Як адлюстроўваць гэтага “персанажа”, які змяніў сусветную гісторыю? - пытаецца Святы Айцец. - Гэта адзін з выклікаў, які стаіць перад кнігай. Вядома, не звычайнай мовай. Мова сапраўднай традыцыі жывая, жыццёвая, здольная зазірнуць у будучыню, паэтычная. Мова ж звычкі, наадварот, чэрствая, сумная, цырыманіяльная, відавочная. Касцёлу неабходна засцерагацца, каб не трапіць у пастку банальнай мовы, фраз, якія паўтараюцца механічна і стомлена,” - перасцярог Францішак.

“Евангелле павінна быць крыніцай здзіўлення, здольнай узрушыць чалавека да глыбіні душы. Горшае, што можа здарыцца, – гэта ператварыць сілу евангельскай мовы ў цукровую вату: змякчыць уплыў слоў, згладзіць вострыя вуглы фраз”, - лічыць Папа. - “Наколькі важныя словы! Мастакі, пісьменнікі, менавіта дзякуючы свайму натхненню, здольныя захоўваць сілу евангельскай мовы”.

“У гэты час крызісу сусветнага парадку, вайны і вялікай палярызацыі, жорсткіх парадыгмаў, сур'ёзных праблем з кліматам і эканомікай нам патрэбен геній новай мовы, моцныя гісторыі і вобразы, створаныя пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі, здольнымі крычаць на ўвесь свет пра евангельскае пасланне, рабіць так, каб мы бачылі Езуса,” - заклікаў Пантыфік.

14 студзеня 2023, 10:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031