Пантыфік заклікаў маліцца за адзінства хрысціян і мір ва Украіне
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“На пачатку Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян заахвочваю кожнага з вас маліцца і дзейнічаць, каб шлях да поўнай камуніі быў умацаваны паміж усімі тымі, хто верыць у Хрыста, і ў той жа час я заклікаю вас з поўнай адданасцю і ў любым жыццёвым асяроддзі ўдзельнічаць у пашырэнні згоды і міру”, - звярнуўся да вернікаў Папа.
Ён спаслаўся на абстрэл расійскімі войскамі жылога дома ў горадзе Дніпр ва Украіне. “Не забываймася маліцца за змучаную Украіну, якая так патрабуе салідарнасці, суцяшэння і, перш за ўсё, міру. У мінулую суботу новы ракетны абстрэл забраў жыцці многіх мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей. Раздзяляю нясцерпны боль родных. Вобразы і сведчанні гэтай трагічнай падзеі з’яўляюцца моцным заклікам да сумлення ўсіх. Нельга заставацца абыякавым!”, - сказаў Францішак.