Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
La Passione di Gesù, oratorio a 4 voci su testo di Pietro Metastasio
Расклад Падкасты
Францішак падчас Імшы ў Нядзелю Божага Слова Францішак падчас Імшы ў Нядзелю Божага Слова 

Папа ў Нядзелю Божага Слова: патрэбна наватарскае прапаведаванне

“Адчуем жа пакліканне самога Езуса абвяшчаць Яго Слова, сведчыць аб Ім у штодзённых сітуацыях, жыць Ім у справядлівасці і любові, “уцелаўляць Яго”, з пяшчотай ставячыся да цела тых, хто пакутуе”, - заклікаў Папа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

22 студзеня 2023 года Францішак прамовіў гамілію падчас Імшы ў Нядзелю Божага Слова. Яна прайшла ў ватыканскай базыліцы з удзелам тысяч вернікаў.

Пантыфік нагадаў, што Божае Слова скіравана да кожнага, а яго абвяшчэнне павінна стаць прыярытэтам Касцёла. “Давайце вучыцца ў Езуса ставіць Слова ў цэнтр, пашыраць нашы межы, адкрывацца на людзей, нараджаць вопыт сустрэчы з Панам, ведаючы, што Божае Слова канкрэтызавалася не ў абстрактным і статычным выглядзе формул, але мае дынамічную гісторыю, створаную людзьмі і падзеямі, словамі і ўчынкамі, прагрэсам і напружанасцю”, - заўважыў Папа.

Падчас Імшы ў Нядзелю Юожага Слова
Падчас Імшы ў Нядзелю Юожага Слова

Святы Айцец падкрэсліў, што Божае Слова заклікае да навяртання, мы ўсе знаходзімся пад яго ўладай. Яно фарміруе нас, навяртае і патрабуе ад нас з’яднанасці ў адзіным Касцёле Хрыста. Пантыфік заахвоціў вернікаў задумацца, якія аспекты іх жыцця патрабуюць змены і навяртання?

Францішак нагадаў, што Божае Слова стварае прапаведнікаў. Бо мы пакліканы быць лаўцамі людзей. Наша місія заключаецца ў тым, каб шукаць “згубленых, прыгнечаных і знявераных, каб прынесці ім не саміх сябе, але суцяшэнне Слова, наватарскае абвяшчэнне Бога, якое перамяняе жыццё, радасць ад усведамлення таго, што Ён – Айцец, што Ён звяртаецца да кожнага”.

Напрыканцы сваёй гаміліі Папа падзякаваў усім, хто ўдзельнічае ў прапаведаванні Божага Слова і ставіць яго ў цэнтр жыцця Божага народа.

Нядзеля Божага Слова ў Ватыкане
22 студзеня 2023, 10:48
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031