Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак удзеліць паслугі лектара і катэхета

22 студзеня 2023 года, у 4-ю Нядзелю Божага Слова, Святы Айцец урачыста ўдзеліць паслугі лектара і катэхета дзесяці свецкім вернікам з розных краін свету.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Гаворка ідзе пра католікаў з Італіі, Конга, Філіпін, Мексікі і Уэльса, якія будуць прадстаўляць увесь Божы народ. Трое з іх стануць лектарамі, а сем – катэхетамі, - паведаміла Дыкастэрыя па евангелізацыі.

Тэма сёлетняй Нядзелі Божага Слова была ўзята з Першага паслання святога Яна: Тое, што мы бачылі, абвяшчаем і вам (пар. 1 Ян 1, 3). Галоўнай падзеяй гэтага дня стане эўхарыстычная цэлебрацыя ў базыліцы святога Пятра, якую ўзначаліць Пантыфік. На заканчэнне літургіі ўсім прысутным будзе раздадзена па асобніку Евангелля святога Мацвея, каб ажывіць у іх пачуццё адказнасці за пазнаванне і распаўсюджванне Божага слова.
 

16 студзеня 2023, 10:41