Пошук

Крушэнне самалёта ў Непале Крушэнне самалёта ў Непале  (AFP or licensors)

Папа спачувае ў сувязі з авіякатастрофай у Непале

Самалёт кампаніі Yeti Airlines разбіўся бліз горада Покхара ў цэнтральным Непале. У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна гучаць спачуванні Святога Айца прэзідэнту краіны і ўсім пацярпелым у выніку гэтай трагедыі.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Авіякатастрофа адбылася 15 студзеня 2023 года. На борце знаходзіліся 68 пасажыраў і 4 члена экіпажа. У выніку крушэння самалёта ўсе яны загінулі.

Прэзідэнту краіны Бідх’і Дэві Бхандары была адпраўлена тэлеграма, якую ад імя Папы падпісаў Дзяржсакратар П'етра Паралін. У ёй гаворыцца аб тым, што Святы Айцец “засмучаны крушэннем самалёта авіякампаніі Yeti Airlines каля Покхары”, выказвае свае спачуванні прэзідэнту і “усім пацярпелым у выніку гэтай трагедыі”, а таксама моліцца за тых, хто ўдзельнічае ў выратавальнай аперацыі”. Папа даверыў душы памерлых міласэрнасці Усемагутнага і прасіў Яго даслаць усім тым, хто аплаквае страту, благаслаўленне суцяшэння і супакою.

17 студзеня 2023, 10:38