Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

СДМ: Пантыфік падзякаваў партугальскім сем’ям за гасціннасць

Папа падзякаваў сем’ям-валанцёрам, якія будуць прымаць моладзь падчас Сусветных дзён у Лісабоне ў жніўні 2023 года. Для ўдзелу ў форуме ўжо зарэгістраваліся 400 тысяч чалавек.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У відэапасланні, падобным да таго, якое было накіравана некалькі дзён таму ўдзельнікам глабальнай каталіцкай сустрэчы, Францішак спыніўся на сем’ях, якія прымуць у сваіх дамах маладых людзей з усяго свету. Можа быць нязручна, заўважыў ён, але велікадушны прыём змяняе сэрца і дае перакананням чалавека большую “універсальнасць”.

Пантыфік не сумняваецца, партугальскія сем’і пераканаюцца ў тым, “што можна быць хрысціянінам па-іншаму, з іншай культурай, з іншым пунктам гледжання”. Досвед сустрэчы з моладдзю з іншых краін можа стаць позіркам на гарызонт, які ляжыць па-за малымі чалавечымі межамі – геаграфічнымі, культурнымі ці духоўнымі.

Відэапасланне сем’ям-валанцёрам, якія будуць прымаць моладзь падчас Сусветных дзён у Лісабоне


 

25 студзеня 2023, 12:37