Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: крытыка дапамагае, калі яна не закулісная

Пра адносіны да крытыкі ў свой адрас Пантыфік распавёў у інтэрв’ю агенцтву Associated Press. Ён заўважыў, што крытыка, якая скіроўваецца ў твар, дапамагае ўзрастаць.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Папа прызнаўся, што для “спакою ў галаве” яму было б лепш не атрымліваць крытыку. У прыватнасці ён згадаў пра некаторыя кнігі і дакументы, што ў апошні час распаўсюджваюцца пад псеўданімамі сярод кардыналаў. “Яны падобныя на крапіўніцу, крыху раздражняюць, але я аддаю перавагу іх існаванню, бо гэта значыць, што ёсць свабода слова”, - сказаў Пантыфік.

Францішак зазначыў, што крытыка не павінна быць “закуліснай”, але казацца ў твар, бо такім чынам яна будзе дапамагаць узрастаць. Святы Айцец распавёў, што з некаторымі сваімі крытыкамі сустракаўся асабіста і без спрэчак абменьваўся меркаваннямі.
 

26 студзеня 2023, 10:46