Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Парагвая
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
У паведамленні, апублікаваным па выніках сустрэчы Залай Друку Апостальскай Сталіцы, гаворыцца, што “падчас сардэчных перамоў было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і жаданне іх далейшага ўмацавання, а таксама супрацоўніцтвам з мясцовым Касцёлам”.
Былі разгледжаны праблемы, з якімі сутыкаецца парагвайскае грамадства, асаблівая ўвага звярталася на барацьбу з беднасцю і спосабы пераадолення няроўнасці. У паведамленні таксама адзначаецца, што абмяркоўваліся і іншыя тэмы, такія як наступствы змены клімату, пандэмія і супрацоўніцтва паміж краінамі рэгіёну.