Пошук

Францішак і Бэнэдыкт XVI Францішак і Бэнэдыкт XVI  (ANSA)

Францішак пра Бэнэдыкта XVI: ён заўсёды быў побач са мной

“Я мог размаўляць з Папам Бэнэдыктам пра ўсё”, - прызнаўся Францішак падчас размовы з журналістамі на борце самалёта па дарозе з Джубы ў Рым. 5 лютага 2023 года прайшла імправізаваная прэс-канферэнцыя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Ён заўсёды быў побач са мной, падтрымліваў мяне, і калі ў яго ўзнікалі цяжкасці, ён распавядаў мне, мы размаўлялі. Праблем не было”, - дадаў Пантыфік. Ён назваў беспадстаўнымі “гісторыі” аб тым, што “Бэнэдыкт нібыта быў азлоблены тым, што рабіў новы Папа”.

“Сапраўды, я кансультаваўся з ім па некаторых рашэннях. І ён быў згодны. Ён пагаджаўся. Лічу, што смерць Бэнэдыкта была выкарыстана людзьмі, якія жадаюць падліць вады на свой млын. А тых, хто эксплуатуе такога добрага, божага чалавека, нават сказаў бы святога айца Касцёла, я б назваў людзьмі неэтычнымі, гэта людзі падзелу, а не Касцёла”, - востра адрэагаваў Францішак.

05 лютага 2023, 18:00