Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас аўдыенцыі з рэктарамі, выкладчыкамі і студэнтамі ватыканскіх навучальных устаноў Папа падчас аўдыенцыі з рэктарамі, выкладчыкамі і студэнтамі ватыканскіх навучальных устаноў  (Vatican Media)

Францішак заклікаў Папскія ўніверсітэты да супрацоўніцтва

Адкрыцца для смелых і нечаканых рашэнняў сучасных задач, каб спрыяць універсальнай місіі Касцёла, - заклікаў Папа рэктараў, выкладчыкаў, студэнтаў і супрацоўнікаў ватыканскіх акадэмічных устаноў падчас аўдыенцыі, якая прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI 25 лютага 2023 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папа заклікаў выкладчыкаў і студэнтаў Папскіх універсітэтаў стаць хорам. Універсітэт, па сутнасці, гэта школа сугучча розных галасоў, месца, дзе розныя веды і перспектывы гарманічна дапаўняюцца, карэктуюцца і ўраўнаважваюцца. Гэтая гармонія патрабуе, каб яе культывавалі перш за ўсё ў самім чалавеку, у трох інтэлектах, якія вібруюць у чалавечай душы: інтэлектах розума, сэрца і рук.

У прыватнасці, Папа спыніўся на апошнім з трох інтэлектаў: інтэлекце рук, узгадаўшы выпадак, які адбыўся з ім на плошчы святога Пятра, падчас сустрэчы з групай сляпых. Адзін юнак папрасіў дазволу дакрануцца да Папы, каб пабачыць яго. “Гэта вельмі ўразіла мяне і дазволіла зразумець інтэлект рук”, - сказаў Францішак, дадаўшы, што Арыстоцель параўноўваў рукі з душой, а Кант называў іх знешнім мозгам чалавека.

Але рукі павінны быць адчувальнымі, не скупымі, дзіравымі рукамі, якія марнуюць час, здароўе і таленты, адмаўляюцца ціснуць іншыя рукі, узнімацца да неба ў малітве, - звярнуў увагу Папа, нагадаўшы пра рукі Хрыста, якія бяруць хлеб і келіх, дакранаюцца да цела і крыві, і “дзякуюць, таму што адчуваюць, што ўсё гэта - дар Айца”.

Пантыфік запрасіў гасцей супрацоўнічаць, стаць хорам, які складаецца з розных кампанентаў акадэмічных устаноў, факультэтаў і ўніверсітэтаў. Памяншэнне колькасці студэнтаў і выкладчыкаў рызыкуе рассеяць каштоўную энергію, запаволіць і згубіць евангельскую радасць вучэння і даследавання. “Мы павінны прыняць гэта да ведама”, - папярэдзіў Папа.

Асабліва пасля пандэміі “неабходна пачаць працэс, які прывядзе да эфектыўнага, стабільнага і арганічнага ўзаемадзеяння паміж акадэмічнымі ўстановамі, каб лепш выконваць канкрэтныя мэты кожнай з іх і спрыяць універсальнай місіі Касцёла”, - падкрэсліў Пантыфік, заклікаўшы разглядаць гэты працэс не як “дзеянні, накіраваныя на барацьбу з скарачэннем эканамічных і чалавечых рэсурсаў”, а як “імпульс да будучыні, як запрашэнне прыняць выклікі новай гістарычнай эпохі”.

25 лютага 2023, 13:55
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031