Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: не забываць пра Сірыю, Турцыю і Украіну

Дапамагчы пацярпелым ад катастрафічнага землятрусу ў Турцыі і Сірыі, а таксама не забываць пра змучаную Украіну, - заклікаў Папа 12 лютага 2023 года падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Дарагія браты і сёстры. Давайце будзем і надалей заставацца блізкімі, праз малітву і канкрэтную падтрымку, да ахвяр землятрусу ў Сірыі і Турцыі”, - заахвоціў Пантыфік, дадаючы, што бачыў па тэлебачанні наступствы гэтай катастрофы і пакуты народаў, якія пацярпелі ад яе.

“Давайце маліцца за іх, не забываць пра іх, і думаць пра тое, што мы можам зрабіць для іх. І не забывайце, дарагія браты і сёстры, пра змучаную Украіну. Няхай Пан адкрые шляхі міру і дасць адказным адвагу, каб ісці па іх”, - дадаў Святы Айцец.
 

12 лютага 2023, 13:22