Пантыфік спачувае ахвярам паводкі ў Бразіліі
Францішак запісаў відэазварот, у якім выказаў сваю блізкасць да пацярпелых ад праліўных дажджоў, што абрынуліся на ўзбярэжжа штата Сан-Паўлу ў Бразіліі. Паводкі і апоўзні ўнеслі жыццё 57 чалавек, многія прапалі без вестак.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святы Айцец звярнуўся да пацярпелах з такімі словамі: "Я хачу, каб вы ведалі аб маёй блізкасці і былі ўпэўнены ў маёй малітве. Хай Бог благаславіць вас, хай Езус суправаджае і суцяшае вас, а Маці Божая хай абараняе вас".
Моцныя дажджы на паўднёвым усходзе Бразіліі нанеслі вялікую шкоду рэгіёну. Загінулі 57 чалавек, шпіталізавана каля 15 параненых, адзін у цяжкім стане. Выратавальнікі з дапамогай спецыялізаваных сабачых падраздзяленняў, вядуць пошукі прапаўшых. Больш за 4 тысячы жыхароў былі вымушаны пакінуць свае дамы. Бразільская метэаралагічная служба MetSul паведаміла, што дажджы, якія абрынуліся на рэгіён, былі самымі моцнымі з калі-небудзь зарэгістраваных у краіне.
27 лютага 2023, 09:41