Францішак занепакоены грамадска-палітычнай сітуацыяй у Нікарагуа
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Навіны, якіх прыходзяць з Нікарагуа, вельмі засмуцілі мяне, і тут я не магу не ўспомніць з трывогай Біскупа Матагальпы Раланда Альварэса, якога я вельмі люблю, асуджанага на 26 гадоў зняволення, а таксама людзей, якія былі дэпартаваны ў Злучаныя Штаты. Я малюся за іх і за ўсіх тых, хто пакутуе ў гэтай дарагой краіне, і прашу аб вашай малітве”, - падкрэсліў Францішак.
“Давайце папросім таксама Пана, каб праз заступніцтва Беззаганнай Панны Марыі адкрыў сэрцы палітычных лідараў і ўсіх грамадзян на шчыры пошук міру, які нараджаецца з праўды, справядлівасці, свабоды і любові і дасягаецца праз цярплівае практыкаванне дыялогу”, - дадаў Папа, заклікаючы вернікаў да багародзічнай малітвы.