Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак пра вайну ва Украіне: ці даруе Пан столькі злачынстваў?

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 22 лютага 2023 года ў Ватыкане, Святы Айцец нагадаў пра першую гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну і запэўніў у сваёй салідарнасці з церпячым насельніцтвам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Дарагія браты і сёстры, паслязаўтра, 24 лютага, спаўняецца год з дня ўварвання ва Украіну, год гэтай абсурднай і жорсткай вайны. Гэта сумная гадавіна. Колькасць загінуўшых, параненых, бежанцаў, унутраных перамешчаных асоб, разбурэнняў, эканамічных і сацыяльных страт гаворыць сама за сябе. Ці зможа Пан дараваць столькі злачынстваў і столькі гвалту? Ён – Бог міру. Давайце будзем побач са змучаным украінскім народам, які працягвае пакутаваць. Спытаем сябе: ці было зроблена ўсё магчымае, каб спыніць вайну?”, - сказаў Папа.

“Я звяртаюся да тых, хто мае ўладу над народамі, з просьбай прыняць канкрэтныя намаганні, каб спыніць канфлікт, дасягнуць спынення агню і пачаць мірныя перамовы. Мір, пабудаваны на руінах, ніколі не стане сапраўднай перамогай”, - зазначыў Святы Айцец.
 

22 лютага 2023, 10:47