Рым: Святы Айцец на літургіі Папяльцовай серады
22 лютага 2023 года Францішак узначаліць Эўхарыстыю на пачатак Вялікага посту. Яна пройдзе традыцыйна на рымскім пагорку Авенцін.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Набажэнства ў Папяльцовую сераду пачнецца малітвай у рымскім бенедыкцінскім касцёле святога Анзэльма. Пасля кардыналы, біскупы, святары, манахі і свецкія вернікі пройдуць у працэсіі да базылікі святой Сабіны, якая знаходзіцца на рымскім пагорку Авенцін. Там у 17.00 Папа ўзначаліць Эўхарыстычную цэлебрацыю з благаслаўленнем попелу.
Нагадаем, у 2022 годзе Францішак не браў удзел у традыцыйнай рымскай пакаяннай працэсіі і святой Імшы ў сувязі з болем у калене. Цэлебрацыю на пачатак Вялікага посту ўзначаліў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.
22 лютага 2023, 11:18