Святы Айцец прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Рэкалекцыі адбываюцца ў індывідуальным фармаце – такая практыка склалася ў гады пандэміі. Францішак заклікаў прыняць у іх удзел кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і кіраўнічы персанал Рымскай курыі.
Перыяд духоўных практыкаванняў распачаўся ў нядзелю 26 лютага і завершыцца ў пятніцу 3 сакавіка 2023 года. У гэтыя дні не будуць праводзіцца публічныя мерапрыемствы з удзелам Папы, у тым ліку агульная аўдыенцыя ў сераду 1 сакавіка.
Раней рэкалекцыі для Пантыфіка і Рымскай курыі адбываліся за межамі Ватыкана. Падчас пантыфікату Францішка, у гады перад пандэміяй, яны праводзіліся ў мястэчку Арыча, недалёка ад Рыма. Святы Павел VI увёў традыцыю запрашэння на духоўныя практыкаванні рэкалекцыяністаў не толькі з ліку супрацоўнікаў Рымскай курыі.