Пошук

Аўдыенцыя для Наджыба Мікаці Аўдыенцыя для Наджыба Мікаці  (Vatican Media)

Францішак абмеркаваў палітычную сітуацыю ў Ліване

16 сакавіка 2023 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ліванскага палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, Наджыба Мікаці, які выконвае абавязкі Прэм’ер-міністра Лівана.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Палітык сустрэўся таксама з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце была пацверджана занепакоенасць Святога Пасаду цяжкай сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй насельніцтва Лівана, якая пагаршаецца інстытуцыянальным крызісам, у якім апынулася краіна, што тэрмінова чакае выбараў новага Прэзідэнта Лівана.

Падкрэсліваючы важнасць неад’емнай прысутнасці хрысціян у Ліване і на ўсім Блізкім Усходзе, была таксама пацверджана неабходнасць умацавання мірнага суіснавання паміж ліванцамі розных веравызнанняў, каб гарантаваць мір і стабільнасць ва ўсім рэгіёне.
 

16 сакавіка 2023, 12:46