Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: акіяны - Божы дар для ўсіх пакаленняў

Папа накіраваў пасланне да ўдзельнікаў 8-й канферэнцыі “Наш акіян”, якая прайшла ў Панаме 2-3 сакавіка 2023 года, і заклікаў урады ўсіх краін ахоўваць акіян на карысць будучых пакаленняў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Час правядзення мерапрыемства супаў з перамовамі дзяржаў-членаў ААН, якія ў Нью-Ёрку прыйшлі да пагаднення аб ахове сусветнага акіяна. 

У папскім пасланні за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна падкрэсліваецца важнасць “пакоры, падзякі і пашаны” да нашага акіяна.

“Сузіранне і вывучэнне акіянаў дазваляе нам зразумець складаныя і дзіўныя механізмы і раўнавагу, якія пануюць у акіянах, а таксама ацаніць ролю акіянаў у жыцці ўсіх нас, не толькі прыбярэжных супольнасцяў”, - адзначыў Папа, дадаючы, што жыццё ўсіх людзей залежыць ад акіянаў, і яны па праве лічацца “агульнай спадчынай” чалавецтва. Паводле Францішка, акіяны былі дадзены нам “як дар Творцы”, і таму неабходна карыстацца імі справядліва і ўстойліва, каб перадаць будучым пакаленням.

Папа заклікаў палітыкаў і бізнес-лідэраў прыняць бачанне інтэгральнай экалогіі ў адпаведнасці з яго энцыклікай Laudato si ’. Ён адзначыў, што акіяны сутыкаюцца з цэлым шэрагам пагроз, у тым ліку з забруджваннем, акісленнем, незаконным рыбным промыслам, прамысловым асваеннем марскога дна.

Пантыфік узгадаў таксама шматлікія трагедыі гібелі мігрантаў у адкрытым моры, а таксама цяжкае становішча маракоў. Ён заклікаў урады прызнаць “узаемасувязь і ўзаемазалежнасць супольнасцяў і краін”, увасабленнем якіх з'яўляюцца акіяны. “Мы адна сям'я, мы маем адну і тую ж неад'емную чалавечую годнасць і жывем у агульным доме, пра які закліканы клапаціцца”, - нагадаў Францішак.

Папа прапанаваў тры напрамкі для паляпшэння ўзаемаадносінаў чалавека і акіяна. Па-першае, па яго словах, неабходна “прыслухацца да клічу бедных і Зямлі”, гэта значыць “тэрмінова перагледзець стратэгіі росту, заснаваныя на марнатраўстве і няўстойлівых мадэлях спажывання”. Па-другое, чалавецтву неабходна аб'яднацца “для абароны і аднаўлення марскіх, прыбярэжных і рачных экасістэм”. Нарэшце, па-трэцяе, урадам неабходна стварыць эфектыўныя “сістэмы кіравання” для рэгулявання і каардынацыі дзейнасці ў сусветным акіяне. Калі працаваць у гэтых кірунках, “заўсёды будзе надзея”, - заключыў сваё пасланне Францішак.

06 сакавіка 2023, 11:48
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930