Пошук

Францішак запэўніў у малітве сем’і загінулых польскіх шахцёраў

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане сем’і польскіх гарнякоў, якія трагічна загінулі 20 і 23 красавіка 2022 года ў дзвюх шахтах ля горада Ястшэмбе-Здруй. У сустрэчы з Папам прынялі ўдзел 68 чалавек.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак падзякаваў сваім гасцям за візіт, прызнаючыся, што не мае слоў перад абліччам трагедыі, якую перажылі яны. Пантыфік запэўніў прысутных у сваёй шчырай блізкасці і малітве.

“У такія момант, часам здаецца, што Бог не чуе нашай малітвы. Пануе маўчанне памерлых і маўчанне Бога. І гэта маўчанне часта выклікае ў нас гнеў. Не бойцеся: гнеў – гэта малітва. Гэта адно з тых пытанняў: “чаму?”, якое няспынна паўтараем у такіх сітуацыях. Адказ на яго гучыць так: “У цемры Пан блізкі да нас. Мы не ведаем як, але Ён – блізкі”, - падкрэсліў Францішак, пасля чаго ў цішыні памаліўся са сваімі гасцямі і асабіста прывітаў кожнага з іх.
 

24 сакавіка 2023, 11:59