Пошук

Дом святой Марты ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Дом святой Марты ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

Новы рэскрыпт Папы аб выкарыстанні нерухомасці Святога Пасада

У сувязі з сур'ёзнымі эканамічнымі абставінамі ў свеце, Папа пастанавіў адмяніць нормы, якія дазваляюць бясплатнае або ільготнае выкарыстанне нерухомай маёмасці курыяльных і іншых устаноў Святога Пасада.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Гэта рашэнне, - гаворыцца ў рэскрыпце, - прынята "з мэтай задавальнення растучых абавязацельстваў, неабходных для служэння Каталіцкаму Касцёлу і людзям, якія жывуць у нястачы, з улікам асабліва сур'ёзнага актуальнага эканамічнага кантэксту”, які патрабуе ахвяр ад кожнага.

Пастанова, накіраваная на тое, каб вылучыць больш рэсурсаў для выканання місіі Святога Пасада, у тым ліку за кошт павелічэння даходаў ад нерухомай маёмасці, тычыцца кардыналаў, кіраўнікоў дыкастэрый, старшыняў, сакратароў і іх намеснікаў, кіраўнікоў і ўпаўнаважаных асоб, у тым ліку і Трыбунала Рымскай роты.

Установы, якія валодаюць нерухомасцю, у тым ліку і гасцявымі дамамі (Domus), павінны будуць ужываць тарыфы, якія звычайна прымяняюцца да тых, хто не мае дачынення да Святога Пасада.

Пастанова не распаўсюджваецца на ільготы, якія папярэднічаюць даце ўступлення ў сілу рэскрыпта, гэта азначае, што раней заключаныя кантракты будуць выконвацца да заканчэння тэрміну дзеяння, але падоўжыць іх можна толькі ў адпаведнасці з новым рэскрыптам. Любое выключэнне павінна быць зацверджана Папам.

01 сакавіка 2023, 12:39