Пантыфік сустрэўся з Капітанамі-рэгентамі Сан-Марына
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Пасля размовы з Францішкам палітыкі сустрэліся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, падсакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Падчас шчырых перамоў у Дзяржсакратарыяце падкрэсліваліся выдатныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Сан-Марына. Абмяркоўваліся некаторыя тэмы, якія тычацца жыцця грамадства гэтай краіны. Закраналіся таксама пытанні міжнароднага характару, з асаблівай увагай да развіцця канфлікту ва Украіне, адносін у Еўропы і міграцыі. Было выказана супольнае пажаданне ўмацаваць супрацоўніцтва ў сферы мультылатэральнай дыпламатыі.