Францішак прыме ўдзел у ініцыятыве 24 гадзіны для Пана
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Велікапосная акцыя сёлета адбудзецца пад дэвізам: “Будзь міласцівы да мяне, грэшнага” (Лк 18,13). Яна носіць агульнакасцёльны характар і будзе праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях свету напярэдадні IV Нядзелі Вялікага посту, з пятніцы 17 сакавіка па суботу 18 сакавіка 2023 года.
У рамках ініцыятывы многія касцёлы не будуць закрывацца на ноч, даючы вернікам выключную магчымасць належна падрыхтавацца да ўрачыстасці Уваскрасення Пана, прыступіўшы да сакрамэнту споведзі ў кантэксце эўхарыстычнай адарацыі.
Дыкастэрыя па евангелізацыі паведаміла, што набажэнства з удзелам Святога Айца распачнецца ў 16.30. Колькасць білетаў для жадаючых прыняць у ім удзел абмежавана ўмяшчальнасцю парафіяльнага касцёла. Іх можна замовіць на сайце ватыканскага ведамства. Там жа можна скачаць дапаможныя матэрыялы для правядзення ініцыятывы 24 гадзіны для Пана ў дыяцэзіях.