Пошук

Святы Айцец: маліцца аб пашырэнні культуры ненасілля

На працягу красавіка Пантыфік заклікае маліцца аб пашырэнні культуры ненасілля. Ён агучыў сваю малітоўную інтэнцыю ў відэароліку, падрыхтаваным Сусветнай сеткай малітвы Папы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Жыць, гаварыць і дзейнічаць без гвалту не значыць скарацца, губляць ці адмаўляцца ад чагосьці, але імкнуцца да ўсяго. Як сказаў 60 гадоў таму святы Ян ХХІІІ у энцыкліцы Pacem in terris: вайна – гэта вар’яцтва, яна па-за межамі розуму. Кожная вайна, кожнае ўзброенае сутыкненне заўсёды становіцца паразай усіх. Давайце будзем узрастаць у культуры міру. Будзем памятаць, што таксама ў выпадку законнай абароны, мэтай з’яўляецца мір, і што трывалы мір можа быць толькі мірам без зброі”, - сказаў Пантыфік.

“Давайце зробім ненасілле крытэрыем нашых дзеянняў, як у штодзённым жыцці, так і ў міжнародных адносінах. І молімся аб усё большым пашырэнні культуры ненасілля, якая праходзіць пра ўсё меншы зварот да зброі, як з боку дзяржаў, так і з боку грамадзян”, - заклікаў Святы Айцец.
 

30 сакавіка 2023, 16:00