Апостальскае падарожжа ў Венгрыю: тэлеграмы палітыкам
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пралятаючы 28 красавіка 2023 года над Італіяй, Папа накіраваў прэзідэнту Серджа Матарэле традыцыйную тэлеграму: “Пакідаючы італьянскую зямлю, каб здзейсніць апостальскае падарожжа ў Венгрыю, рухомы жаданнем сустрэцца з братамі ў веры і засведчыць важнасць пабудовы мастоў паміж народамі, я звяртаюся да Вас, Спадар Прэзідэнт, і да ўсіх італьянцаў з маім сардэчным прывітаннем, якое я суправаджаю гарачымі малітвамі за Ваш народ”.
У тэлеграме Пантыфіка на імя прэзідэнта Харватыі Зорана Міланавіча гаворыцца: “Пралятаючы праз паветраную прастору Харватыі на шляху ў Венгрыю, я дасылаю прывітанне і добрыя пажаданні Вашаму Правасхадзіцельству і Вашым суграмадзянам разам з запэўненнем у малітвах аб тым, каб Усемагутны Бог паслаў Вашаму народу свае дары братэрства, радасці і міру”.