Пошук

Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі, 5 сакавіка 2023 года Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі, 5 сакавіка 2023 года  (Vatican Media)

Францішак: молімся за маці, якія страцілі дзяцей на вайне

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане 5 сакавіка 2023 года, Францішак заклікаў маліцца за ахвяр ваенных злачынстваў, а таксама за маці, якія страцілі дзяцей на вайне.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Святы Айцец нагадаў пра тое, што 6 сакавіка будзе адзначацца абвешчаны ААН Сусветны дзень спорту за мір і развіццё. У гэтай сувязі ён пажадаў, каб гэты дзень “дазволіў узмацніць намеры салідарнасці і адносіны сяброўства і братэрства”.

Акрамя таго, Францішак сказаў: “На працягу гэтага Cвятога тыдня Хрыстовай мукі, успамінаючы яго несправядлівую смерць, я асабліва ўзгадваю ахвяр ваенных злачынстваў і заклікаю маліцца за іх, просячы Бога, каб навярнуліся сэрцы ўсіх”.

Папа накіраваў свае думкі да маці ўкраінскіх і расійскіх салдат, якія загінулі на вайне. "Гэта мамы загінулых дзяцей. Молімся за гэтых мам", - заклікаў ён.

"Не будзем забываць маліцца аб шматпакутнай Украіне, - нагадаў Францішак, перад тым, як удзяліць сваё благаслаўленне і памаліцца Ойча наш.

05 красавіка 2023, 11:38