Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік: чалавек становіцца жорсткім, калі лічыць сябе Богам

“Бог – не жорсткі, Бог песціць. Гэта чалавек, калі адчувае сябе Богам, становіцца жорсткім”, - напісаў Папа ў кароткім пасланні да ўдзельнікаў гуманітарнай акцыі для Украіны.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Кампанія салідарнасці прайшла па ініцыятыве дабрачыннай арганізацыі Cooperativa Auxilium, Ордэна меншых братоў канвентуальных і Супольнасці святога Эгідзія.

З 27 па 31 сакавіка 2023 года ўдзельнікі дабрачыннага праекту наведалі шэраг украінскіх гарадоў: Львоў, Ірпінь, Бучу, Кіеў і Фасціў. Яны даставілі мясцоваму насельніцтву адзенне, лекі, электрагенератары і спартыўны інвентар, а таксама перадалі спецыяльныя падарункі ад Святога Айца: благаслаўлёныя ім ружанцы і кнігі для дзяцей.
 

02 красавіка 2023, 13:13