Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Плошча святога Пятра падчас малітвы Regina Caeli Плошча святога Пятра падчас малітвы Regina Caeli  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Пантыфік павіншаваў вернікаў Усходу з Пасхай і заклікаў да міру

Пасля малітвы Уладарка неба, якая прайшла 16 красавіка 2023 года ў Ватыкане, Францішак павіншаваў з Вялікаднем вернікаў Усходніх Цэркваў, а таксама выказаў смутак у сувязі са смяротнымі войнамі, якія працягваюцца ў свеце.

Марыя Валодзіна – Vatican News

“Жадаю выказаць сваю блізкасць да ўсіх братоў і сёстраў, асабліва на Усходзе, якія сёння святкуюць Вялікдзень. Дарагія, хай Уваскрослы Пан будзе з вамі і напоўніць вас Святым Духам! Шчаслівага Вялікадня ўсім вам!” - пажадаў Францішак.

“На жаль, у рэзкім кантрасце з Велікодным пасланнем, войны працягваюць сеяць смерць у жудасных формах. Мы засмучаны гэтымі зверствамі і молімся за ахвяр, просячы Бога, каб свет перажываў не жахі гвалтоўнай смерці ад рук чалавека, а здзіўленне жыцця, якое Ён дае і абнаўляе Сваёй ласкай!” - сказаў Святы Айцец.

“Я з непакоем сачу за падзеямі, якія адбываюцца ў Судане. Адчуваю блізкасць да суданскага народа і заклікаю маліцца, каб была складзена зброя і ўзяў верх дыялог, каб аднавіўся сумесны шлях да міру і згоды”, - падкрэсліў Пантыфік.

“Я думаю пра нашых братоў і сясцёр, якія ў Расіі і ва Украіне сёння святкуюць Вялікдзень. Хай Пан будзе побач з імі і дапаможа ім заключыць мір”, - пажадаў Папа.

16 красавіка 2023, 13:20
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728