Пошук

Папа падчас святой Імшы ў Пальмовую нядзелю Папа падчас святой Імшы ў Пальмовую нядзелю  (AFP or licensors)

Францішак пажадаў вернікам добрага шляху да Пасхі

Перажыць Вялікі тыдзень, суправаджаючы Езуса з верай і любоўю, пажадаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у Пальмовую нядзелю, 2 красавіка 2023 года, у Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Браты і сёстры, з гэтай цэлебрацыяй мы ўвайшлі ў Вялікі тыдзень. Заахвочваю вас перажыць яго так, як вучыць нас традыцыя святога вернага Божага народу, гэта значыць суправаджаючы Пана Езуса з верай і любоўю. Давайце вучыцца гэтаму ад нашай Маці, Панны Марыі: Яна ішла за сваім Сынам з сардэчнай блізкасцю, была адзінадушнай з Ім, і нават, не разумеючы ўсяго, разам з Ім цалкам давярала сябе Божай волі. Няхай Багародзіца дапаможа нам быць блізка Езуса, прысутнага ў людзях, пакутуючых, адрынутых, пакінутых. Няхай Марыя вядзе нас за руку да Езуса, прысутнага ў гэтых людзях”, - заахвоціў Святы Айцец, пажадаўшы вернікаў добрага шляху да Пасхі.
 

02 красавіка 2023, 12:43