Пошук

Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба  (ANSA)

Пантыфік просіць падтрымаць малітвай яго візіт у Венгрыю

Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве ў інтэнцыі яго Апостальскага падарожжа ў Венгрыю, якое адбудзецца з 28 па 30 красавіка 2023 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У наступную пятніцу я паеду на тры дні ў Будапешт, у Венгрыю, каб дапоўніць падарожжа, якое здзейсніў у 2021 годзе з нагоды Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу”, - сказаў Папа пасля малітвы Уладарка Неба, якую правёў 23 красавіка 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

“Гэта будзе таксама паездка ў цэнтр Еўропы, дзе працягваюць дзьмуць ледзяныя вятры вайны, у той час як перамяшчэнне вялікай колькасці людзей ставіць на парадак дня неадкладныя гуманітарныя пытанні”, - зазначыў Францішак, выказваючы падзяку венгерскім католікам за падрыхтоўку яго візіту. “І давайце не забываць пра нашых украінскіх братоў і сясцёр, якія дагэтуль пакутуюць з-за гэтай вайны”, - сказаў Папа.
 

23 красавіка 2023, 14:27