Папа да аблатаў: вызначальнай рысай застаецца братэрства
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Братэрства будуецца з дапамогай канкрэтнай формы жыцця. Прычым гаворка ідзе пра “устойлівую форму”, якую кожны святар і свецкі, натуральна, пражывае па-рознаму, “са сваёй індывідуальнасцю і сваімі дарамі, а таксама сваімі абмежаваннямі”; але агульнай і вызначальнай рысай тут заўсёды застаецца братэрства, - звярнуў увагу Папа.
“Езус выратаваў свет, аддаўшы сваё жыццё за загінулых авечак дому Ізраіля, і такім чынам рэалізаваў вернасць Айцу. Ён да канца палюбіў тых, каго даў Яму Айцец, праліў за іх сваю кроў і такім чынам праліў яе за ўсіх. Гэта закон любові: нельга любіць чалавецтва абстрактна, ты любіш гэтага чалавека, гэтых людзей. Вернасць – рэдкая якасць! (...) Дыяцэзіяльнае служэнне – гэта школа вернасці. І вы робіце гэта застаючыся братамі-аблатамі”, - звярнуўся Пантыфік.
“Няхай Пан заўсёды суправаджае вас на гэтым шляху, а Маці Божая захоўвае вас у радасці і вернасці”, - пажадаў сваім гасцям Францішак.
Кангрэгацыя аблатаў святых Амброзія і Карла – гэта асацыяцыя дыяцэзіяльных святароў і свецкіх вернікаў з Міланскай архідыяцэзіі, якая была заснавана ў 1578 годзе святым Карлам Барамэем.