Пошук

Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Славянску. Ілюстрацыйнае фота Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Славянску. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа нагадаў пра Украіну і сведчанне польскіх святароў-мучанікаў

На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая 26 красавіка 2023 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак прывітаў пілігрымаў з розных краін.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Браты і сёстры, давайце не будзем забываць маліцца за змучаную Украіну”, - скіраваў традыцыйны заклік Святы Айцец.

Папа спаслаўся таксама на Дзень мучаніцтва польскага духавенства падчас Другой сусветнай вайны, які будзе адзначацца 29 красавіка ў Нацыянальным санктуарыі святога Юзафа ў Калішы. “Жадаю, каб сведчанне польскіх мучанікаў пабуджала святароў, кансэкраваных асоб, свецкіх вернікаў, асабліва моладзь, да адвагі і велікадушнасці ў служэнні Богу і братам”, - сказаў ён.

Скіроўваючы свае думкі маладых людзей, хворых і маладажонаў, Пантыфік склаў ім пажаданні ў святле евангельскага апавядання пра сустрэчу Уваскрослага Хрыста з вучнямі з Эмаус. “Будзьце здольнымі сустракаць Езуса ў малітве і разважанні і тады вашы сэрцы будуць палаць жаданнямі, энтузіязмам і ўпэўненасцю, якія можа даць толькі Боскі Настаўнік”, - заахвоціў вернікаў Святы Айцец.
 

26 красавіка 2023, 11:23