Францішак сустрэўся з Мітрапалітам Антоніем
У Ватыкане з рабочым візітам знаходзіцца Мітрапаліт Валакаламскі Антоній. Прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы праводзіць шэраг сустрэч у дыкастэрыях Святога Пасада.
Марыя Валодзіна – Vatican News
3 мая 2023 года старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў прысутнічаў на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, пасля якой меў кароткую размову са Святым Айцом.
Напярэдадні госць з Масквы сустрэўся ў Рыме з прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці. Прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў ватыканскага іерарха з прызначэннем на высокую пасаду, узгадаўшы яго шматгадовае служэнне ў якасці дыпламата Святога Пасада ў Закаўказзі, Беларусі і Украіне. Суразмоўцы абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама абмяняліся памятнымі падарункамі.
03 мая 2023, 11:08