Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Францішак заклікаў маліцца аб забароне катаванняў

Спыніць жах катаванняў і паставіць годнасць чалавека на першае месца, - заклікаў Святы Айцец у відэароліку, у якім абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на чэрвень 2023 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Катаванні. Божа мой, катаванні! Катаванні – гэта не гісторыя з мінулага. На жаль, яны частка нашай сённяшняй гісторыі”, - пачаў свой зварот Папа, задаючыся пытаннем: “Як магчыма, што здольнасць чалавека да жорсткасці такая вялікая?”.

Пантыфік заўважыў, што існуюць розныя формы катаванняў – адны вельмі жорсткія, іншыя больш вытанчаныя, напрыклад, адносіны, якія прыніжаюць годнасць, пагарда да пачуццяў або масавыя ўтрыманні ў нечалавечых умовах, якія пазбаўляюць чалавека годнасці.

“Але ў гэтым няма нічога новага. Падумайце пра самаго Езуса, які быў катаваны і ўкрыжаваны”, - сказаў Святы Айцец, заклікаючы спыніць гэты жах катаванняў. “Трэба неадкладна паставіць годнасць асобы вышэй за ўсё. У адваротным выпадку да ахвяр будуць адносіцца не як да людзей, але як да “рэчаў”, і будуць падвяргаць злоўжыванням без меры, што будзе прыводзіць да смерці або незваротных псіхалагічных і фізічных траўм на ўсё жыццё”, - дадаў ён.

“Молімся, каб міжнародная супольнасць узяла на сябе канкрэтныя абавязацельствы па забароне катаванняў, гарантуючы падтрымку ахвярам і іх сем’ям”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Францішак.

Відэаролік з інтэнцыяй Папы
30 мая 2023, 13:39