Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік падтрымаў барацьбітоў з педафіліяй

7 мая 2023 года пасля велікоднай малітвы Regina Caeli Святы Айцец выказаў падтрымку дзейнасці асацыяцыі Meter, якая змагаецца з дзіцячай парнаграфіяй і педафіліяй.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Вітаю асацыяцыю Meter і яе заснавальніка ксяндза Фартуната Дзі Нота, якія працягваюць сваю працу па прадухіленні і барацьбе з гвалтам у адносінах да непаўналетніх, адзначаючы сёння 28-ы Дзень дзяцей, дзяцей-ахвяр, на працягу 30 гадоў абараняюць дзяцінства ад жорсткасці і гвалту. Я побач з вамі, браты і сёстры, суправаджаю вас сваёй малітвай і любоўю. Нястомна стойце на баку тых, хто стаў ахвярай, побач з вамі прысутнічае немаўля Езус, Які чакае вас. Дзякуй!" - сказаў Францішак.

Асацыяцыя Meter існуе больш за трыццаць гадоў. Заснаваў яе разам з групай моладзі ксёндз Фартуната Дзі Нота ў Аволе каля Сіракуз на Сіцыліі. Яна першай прыцягнула ўвагу да практыкі дзіцячай парнаграфіі.
 

07 мая 2023, 12:49