Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Папа: копцкія мучанікі будуць уключаны ў Рымскі мартыралог

На экуменічным шляху важна заўсёды глядзець наперад, захоўваць памяць пра пройдзены шлях, а таксама скіроўваць позірк увышыню, каб дзякаваць Богу за зробленыя крокі і прасіць аб дары жаданага адзінства, - заўважыў Папа.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

11 мая 2023 года Францішак сустрэўся ў Ватыкане з Патрыярхам Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрасам ІІ. Аўдыенцыя была прымеркавана да 50-годдзя візіту ў Рым у 1973 годзе Патрыярха Шэнуды ІІІ і яго сустрэчы з папам Паўлам VI.

Святы Айцец нагадаў, што гэта была першая сустрэча прадстаяцелей Каталіцкага Касцёла і Копцкай Праваслаўнай Царквы: падчас яе была падпісана хрысталагічная дэкларацыя, якая паклала канец тэалагічнаму супрацьстаянню, што сягала каранямі да Халкідонскага Сабора, а таксама створана Міжнародная сумесная камісія па дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Копцкай Царквой.

“Гэта сумесная камісія адкрыла шлях для з’яўлення плённага тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і ўсёй сям’ёй усходніх праваслаўных Цэркваў”, - падкрэсліў Пантыфік.

Францішак згадаў, што 10 гадоў таму сустракаўся з Ватыкане з Патрыярхам Тавадрасам ІІ, які прапанаваў тады ўстанавіць Дзень копцка-каталіцкага сяброўства, што адзначаецца цяпер кожны год. На шляху сяброўства Цэрквы суправаджае Бог, а таксама мучанікі, якія сведчаць, што няма большай любові, калі хто аддае жыццё за бліжняга, - сказаў Папа.

“У мяне няма слоў, каб выказаць маю падзяку за каштоўны дар рэліквій копцкіх мучанікаў, забітых у Лівіі 15 лютага 2015 года. Яны былі ахрышчаны не толькі вадой і Духам, але таксама крывёй, якая з’яўляецца зернем адзінства для ўсіх вучняў Хрыста. Я рады абвясціць сёння, што са згоды Вашай Святасці, гэты 21 мучанік будзе ўключаны ў Рымскі мартыралог як знак духоўнага адзінства, што лучыць дзве нашыя Царквы”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец пажадаў, каб малітва копцкіх мучанікаў і Багародзіцы працягвала дапамагаць умацаванню сяброўства і адзінства паміж Цэрквамі. Пасля прадстаўлення афіцыйных дэлегацый і абмену падарункамі Францішак і Тавадрас ІІ накіраваліся ў капліцу Redemptoris Mater у ватыканскім Апостальскім палацы, дзе памаліліся разам.

11 мая 2023, 09:59
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930