Пошук

Падчас папскай аўдыенцыі для анкалагічна хворых дзяцей з уроцлаўскай клінікі Падчас папскай аўдыенцыі для анкалагічна хворых дзяцей з уроцлаўскай клінікі 

Папа сустрэўся з анкалагічна хворымі дзецьмі з Польшчы

Хачу запрасіць вас быць апосталамі Божай любові, - звярнуўся Францішак да хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ва ўроцлаўскай анкалагічнай клініцы ў Польшчы. Сустрэча прайшла 29 мая 2023 года ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Ваш жыццёвы шлях цяжкі, таму што вы павінны лячыцца, перамагаць хваробу ці жыць з хваробай, і гэта няпроста. Колькі разоў у жыцці мы трапляем у сітуацыю, калі ў нас няма сіл рухацца наперад. Але вы ніколі не самотныя! Езус заўсёды побач і кажа вам: "Ідзі, ідзі, ідзі! Я з табой". "Я бяру цябе за руку", - кажа Езус, як калі ты ў дзяцінстве вучыўся рабіць першыя крокі”, - звярнуўся Папа да сваіх гасцей.

Ён параіў дзецям, каб у тыя хвіліны, калі ўзнікае пачуццё адзіноты і пакінутасці, яны не забываліся, “што Маці Божая заўсёды побач з намі, асабліва калі адчуваецца цяжар хваробы з усімі яе праблемамі: яна побач, як была побач са сваім Сынам Езусам калі ўсе Яго пакінулі; Марыя заўсёды побач з намі са сваёй матчынай пяшчотай”.
 

29 мая 2023, 11:04