Зацверджаны праект рабочага дакумента Сінода па сінадальнасці
Аляксандр Панчанка – Vatican News
На пленарным пасяджэнні і ў лінгвістычных рабочых групах члены Рады ў суправаджэнні некаторых дарадчыкаў разглядзелі, адкарэкціравалі і зацвердзілі Instrumentum laboris, публікацыя якога запланавана на пачатак чэрвеня.
Удзельнікі сустрэчы зацвердзілі методыку правядзення сходу і абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай удзельнікаў асамблеі, а таксама экуменічным малітоўным чуваннем, што адбудзецца 30 верасня ў рамках ініцыятывы Разам 2023, і духоўнымі рэкалекцыямі для ўдзельнікаў сходу, якія пройдуць 1-3 кастрычніка 2023 года.
Першая сесія XVI Звычайнай Асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму На карысць Касцёла сінадальнага – камунія, удзел і місія будзе праходзіць 4 - 29 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане.