Пошук

Матэа Бруні Матэа Бруні  (AFP or licensors)

Францішак паспяхова праапераваны

Святы Айцец перанёс аперацыю на брушной поласці. Хірургічнае ўмяшальніцтва пад агульнай анестэзіяй прайшло паспяхова ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Аперацыя завяршылася, яна прайшла без ускладненняў і працягвалася тры гадзіны”, - паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Інфармацыйнае агенцтва ANSA паведаміла, што Папа пакінуў аперацыйную залу і быў дастаўлены ў палату, якая знаходзіцца на 11-м паверху ўніверсітэцкай клінікі імя Агасціна Джэмэлі.

Пантыфік быў шпіталізаваны пасля агульнай аўдыенцыі, якую правёў 7 чэрвеня 2023 года на ватыканскай плошчы святога Пятра. Папскія лекары прынялі рашэнне аб неаходнасці хірургічнага ўмяшання ў сувязі з наяўнасцю ў яго ўшчэмленай пасляаперацыйнай грыжы з балявымі сімптомамі, якія пагаршаліся. Паведамлялася, што Францішку будзе праведзена лапаратамія і пластыка брушной сценкі пратэзамі. У 2022 годзе Святы Айцец перанёс аперацыю на кішэчніку.
 

07 чэрвеня 2023, 20:25