Пошук

Помнік Яну Паўлу ІІ перад клінікай імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме Помнік Яну Паўлу ІІ перад клінікай імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме 

Францішак плануе пакінуць бальніцу ў бліжэйшыя дні

Выпіска Святога Айца з бальніцы імя Агасціна Джэмэлі плануецца ў бліжэйшыя дні, - паінфармаваў 14 чэрвеня 2023 года кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Святы Айцец добра адпачыў уначы. Медыцынскім персанал адзначае, што ход клінічнага выздараўлення працякае нармальна, без ускладненняў, таму выпіска плануецца ў бліжэйшыя дні”, - паведаміў Бруні. Ён дадаў, што раніцай Святы Айцец працаваў і чытаў, а перад абедам зайшоў у прыватную капліцу, дзе памаліўся і прыняў Эўхарыстыю.

Францішак знаходзіцца ў рымскай універсітэцкай бальніцы імя Агасціна Джэмэлі з 7 чэрвеня 2023 года. Яму была зроблена лапаратамія і пластыка брушной сценкі пратэзамі.

14 чэрвеня 2023, 12:50